Навіны

9 мая - Дзень Перамогі!

07 мая 2018

 

Адміністрацыя ААТ «Гзлін» віншуе паважаных ветэранаў і іх сем'і, калектыў прадпрыемства, калег, партнёраў і ўсіх жыхароў Гомельшчыны з вялікім святам — Днём Перамогі!

 

Значэнне гэтага свята цяжка пераацаніць. Дзень Перамогі аб'ядноўвае грамадзян краіны, з'яўляецца прыкладам сапраўднага патрыятызму, самаахвярнай адданасці да сваёй Радзімы. Зямны паклон вам, ветэраны, за гераічную барацьбу з моцным і падступным ворагам. За самаадданую працу, мужнасць і любоў да Айчыны.

 

Жадаем вам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, чыстага мірнага неба і выканання вашых планаў.

9 мая - Дзень Перамогі!

Дылерскія і тэхнічныя цэнтры