Навіны

Дзяржпрамнагляд. Прафілактыка па недапушчэнні траўматызму.

11 кастрычніка 2017

Супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду прымаюць актыўны ўдзел у прафілактычных мерапрыемствах суб'ектаў гаспадарання. 

Дзяржпрамнагляд. Прафілактыка па недапушчэнні траўматызму.

4 кастрычніка вядучы дзяржаўны інспектар аддзела нагляду кіравання Аляксандр  Дзенісенка і дзяржаўны інспектар Дзмітрый Мікульскі прынялі удзел у інфармацыйным мерапрыемстве, накіраваным на папярэджанне  траўматызму на вытворчасці, які быў арганізаваны  аддзелам вытворчага кантролю за прамысловай бяспекай Адкрытага акцыянэрнага таварыства «Гомельскі завод ліцця і нармалей».

 

Дзяржпрамнагляд. Прафілактыка па недапушчэнні траўматызму.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржпрамнагляду абмеркавалі з працаўнікамі прадпрыемства змены заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі, надаўшы асаблівую ўвагу прычынам траўмавання пры выкананні работ з выкарыстаннем грузападымальных кранаў за апошнія гады.

 

 

 

Дзенісенка А. І., вядучы дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Дылерскія і тэхнічныя цэнтры