Навіны

Сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

08 снежня 2017

 

У Чыгуначным раёне стала добрай традыцыяй праводзіць падобныя сустрэчы. Яны патрэбныя не толькі для вырашэння праблем і цяжкасцяў, якія часам паўстаюць перад маладымі людзьмі, але таксама – гэта магчымасць пазнаёміцца адзін з адным.

 

На сустрэчы прысутнічалі намеснікі кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля Наталля Кавалёва і Надзея Куніцкая, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Алег Ядранцаў, дырэктар філіяла «Аўтобусны парк №6» ААТ «Гомельаблаўтатранс» Сяргей Янковіч, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, начальнікі аддзелаў і структурных падраздзяленняў адміністрацыі раёна.

 

За дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у развіццё грамадска-культурнага жыцця Чыгуначнага раёна падзячныя лісты адміністрацыі былі ўручаны дзесяці маладым спецыялістам, у тым ліку і нашаму маладому спецыялісту Магонову Паўлу Сяргеевічу, інжынеру-тэхнолагу АГМет ЛВ.

 

Сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістаміСустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістаміСустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

Дылерскія і тэхнічныя цэнтры