Сэрвіснае абслугоўванне

Тэхнічнае і сэрвіснае абслугоўванне прадукцыі ААТ «ГЗЛіН» з'яўляецца адным з найважнейшых пытанняў у палітыцы прадпрыемства. Менавіта таму, Спажывец атрымлівае не толькі высакаякасную і надзейную тэхніку, але і гарантыю таго, што ні гледзячы ні на што, яму будзе аказана аператыўная і высокакваліфікаваная дапамога ў пытаннях яе абслугоўвання.

Тэхніка вытворчасці ААТ «ГЗЛіН» забяспечваецца прафесійным сэрвісам па-за залежнасці ад геаграфіі яе выкарыстання. Дзякуючы створанай разгалінаванай сеткі тэхнічных і сэрвісных цэнтраў, Спажывец можа атрымаць неабходную дапамогу па месцы свайго размяшчэння. Ва ўсіх рэгіёнах дылеры на сваіх тэхнічных цэнтрах праводзяць перадпродажную падрыхтоўку тэхнікі перад запускам яе ў працу і ў далейшым ажыццяўляюць тэхнічнае суправаджэнне кожнай прададзенай машыны на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі. ААТ «ГЗЛіН» прыкладае ўсе намаганні для задавальнення патрабаванняў сваіх Спажыўцоў.

Перад рэалізацыяй тэхнікі Спажыўцу, дылерам, на яго тэхнічных цэнтрах, праводзіцца перадпродажная падрыхтоўка, правяраецца працаздольнасць машын у адпаведнасці з кіраўніцтвам па эксплуатацыі, праводзіцца інструктаж механізатараў па правілах яе эксплуатацыі, абслугоўвання і захоўвання.

Па пытаннях сэрвіснага абслугоўвання неабходна звяртацца ў дылерскі цэнтр, які Вас абслугоўвае, які ў самы кароткі тэрмін прыме кваліфікаванае рашэнне.

Акрамя дылерскага цэнтра Вы можаце звярнуцца ў сэрвісную службу ААТ «ГЗЛіН», скарыстаўшыся электронным адрасам zlin-utisop@tut.by або наступнымі нумарамі тэлефонаў і факсаў:

Аддзел тэхнічнай экспертызы і сэрвіснага абслугоўвання ААТ «ГЗЛіН»

Тэл.: 8-10-375(232) 63-37-91

Тэл.: 8-10-375(232) 59-65-18

 

Тэл./факс: 8-10-375(232) 59-42-81

Дылерскія і тэхнічныя цэнтры