Касілка-плюшчылка ратацыйная трохсекцыйная навясная КПР-9 (КПР-9-01)

Асноўная інфармацыя


Касілка прызначаная для касьбы зялёных сеяных і натуральных траў з адначасовай механічнай апрацоўкай (кандыцыянаваннем) і ўкладкай скошанай масы на іржышча ў тры валкі. Канструкцыя касілкі прадугледжвае магчымасць касьбы траў без механічнай апрацоўкі з укладкай скошанай масы ў валкі. КПР-9 агрэгатуецца з энэргасродкамі УЭС-2-250А, УЭС-2-280А і іх мадыфікацыямі. КПР-9-01 агрэгатуецца з энэргасродкамі УЭС-2-250А, УЭС-2-280А і іх мадыфікацыямі, а таксама з трактарамі Беларус-2522, Беларус-2822, Беларус-3022 і іх мадыфікацыямі.

Высокая прадукцыйнасць касілкі забяспечвае выкананне работ па нарыхтоўцы сена і сенажу, у тым ліку ўборку і сушку да патрэбнай вільготнасці за кароткі прамежак часу, а кандыцыянаванне і рыхлая кладка валкоў значна паскарае працэс правялівання, што эканоміць час і памяншае колькасць тэхналагічных аперацый. Ступень плюшчэння рэгулюецца, што дазваляе падабраць рэжым работы для розных культур і ўмоў уборкі. У КПР-9-01 рэалізаваная магчымасць пераабсталявання касілкі для паасобнага агрэгатавання з трактарамі, на пярэднюю навеску - адна секцыя, на заднюю навеску - дзве секцыі.

Касілка-плюшчылка складаецца з трох касілачных секцый, кожная з якіх забяспечаная спружынным механізмам вывешвання, мае абарону рэжучых апаратаў ад пападання пабочных прадметаў, а таксама абарону бакавых секцый ад пашкоджанняў пры наездзе на перашкоды. Більныя кандыцыянеры плюшчыльнага апарата, якія ўяўляюць вал, з шарнірна замацаванымі на ім V-падобнымі бізунамі, надломваюць сцяблы, утвараючы ўспушаныя валкі, што скарачае час правяльвання раслін. На кожнай секцыі ўсталяваныя дэкі, пры дапамозе якіх рэгулюецца ступень плюшчэння расліннай масы, якая паступае на більную прыладу.

Дзякуючы высокаму моманту інэрцыі більнай прылады, зніжаецца спажыванне магутнасці і павялічваецца прадукцыйнасць. Шарнірна замацаваныя на вале бізуны размешчаныя па дзвюх шрубавых лініях, раўнамерна перакрываюць ўсю зону праходу масы для найбольш эфектыўнага выкарыстання касілкі. Касілка абсталяваная рэжучымі апаратамі і канічнымі рэдуктарамі прывада, вытворчасці фірмы «KUHN» (Францыя), у канструкцыі рэжучых апаратаў прымененая сістэма абароны зубчастых перадач ад пашкоджанняў у аварыйных сітуацыях. Кожная з секцый незалежна ад іншых капіюе рэльеф поля ў падоўжным і папярочным кірунку, а дыскавыя рэжучыя апараты гарантуюць нізкі якасны зрэз.

Ужытыя канструктарскія рашэнні выключаюць магчымасць забівання рабочых органаў касілкі. А элементы канструкцыі не абцяжарваюць доступ да працоўнага месца і месц тэхналагічнага абслугоўвання. Для транспарціроўкі па дарогах агульнага карыстання касілка з рабочага становішча ў транспартнае пераводзіцца пры дапамозе гідрацыліндраў на працягу некалькіх хвілін. КПР-9 сертыфікаваная на адпаведнасць патрабаванням Еўрасаюза з правам нанясення СЕ - маркіроўкі.

Дылерскія і тэхнічныя цэнтры